Васіль Фёдаравіч Галынец

Васіль Фёдаравіч Галыне́ц (1850 — пасля 1917) — член III Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні, протаіерэй.

Васіль Фёдаравіч Галынец
член Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі[d]
з 1907
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Нараджэнне 1850
Смерць не раней за 1917

Біяграфія правіць

Праваслаўны.

Па заканчэнні Магілёўскай духоўнай семінарыі ў 1871 годзе служыў народным настаўнікам, а затым выкладчыкам лацінскай і рускай моў у Гомельскім духоўным вучылішчы. На працягу пяці гадоў быў епархіяльным місіянерам.

Служыў святаром у Георгіеўскай царкве сяла Балонаў Сялец Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1907 годзе быў выбраны членам III Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю ўмерана-правых, з 3-й сесіі — у групу беспартыйных.

З 1910 года быў святаром Траецкай царквы ў сяле Мхінічы, а з 1914 года — настаяцелем Траецкай царквы ў горадзе Горкі. Быў узведзены ў сан протаіерэя.

Лёс пасля 1917 года невядомы.

Літаратура правіць

  • Памятные книжки Могилевской губернии на 1910—1916 год. — Могилев, 1910—1916.
  • 3-й созыв Государственной Думы: портреты, биографии, автографы]. — СПб.: издание Н. Н. Ольшанского, 1910.
  • Государственная дума Российской империи: 1906—1917. — М.: РОССПЭН, 2008.