Васіль Фёдаравіч Дземіч

Васіль Фёдаравіч Дземіч (*6 (18) сакавіка 1858 — †28 снежня 1930) — украінскі дэрматолаг, венеролаг, ваенны ўрач Імператарскай арміі Раманавых.

Васіль Фёдаравіч Дземіч
Дата нараджэння 18 сакавіка 1858(1858-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1930(1930-12-28) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Доктар медыцыны (1888). Даследчык ваеннай медыцыны. Этнограф.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 6 сакавіка (па старым стылі) у вёсцы Свэса Чарнігаўскай губерні.

Пасля атрымання пачатковай адукацыі паступіў на медыцынскі факультэт Дерпцкага ўніверсітэта ў Эстоніі. Свае першыя даследаванні праводзіў на кафедры фармакалогіі пад кіраўніцтвам прафесара Коберта  (руск.).

У 1888 годзе ў Дэрпцкім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Studien uber die wichtigsten russischen Volkscheilmittel aus dem Plauzeureiche. Diss., Derpt, 1888» (апублікавана і выдадзена на нямецкай мове). Пазней на працягу доўгага часу працаваў педыятрам у бальніцы прынца П. Г. Альдэнбургскага ў Пецярбургу.

З 1896 на ваенна-медыцынскай службе рускай арміі.

У 1891 годзе пераведзены ў Брэст-Літоўскі ваенны шпіталь на пасаду старэйшага ардынатара.

У 1899 годзе ўжо выконваў абавязкі малодшага ардынатара Кіеўскага ваеннага шпіталя. У гэтым жа годзе абраны медыцынскім факультэтам Універсітэта Святога Уладзіміра на пасаду асістэнта пры клінічным аддзяленні наскурных хвароб Кіеўскага ваеннага шпіталя.

Акрамя даследаванняў народнай медыцыны і педыятрыі Дземіч вывучаў дэрматавенералогію і ўнутраныя хваробы ў аддзяленні скурных і венералагічных хвароб клінікі прафесара С. П. Тамашэўскага  (укр.).

З пачаткам Руска-японскай вайны Дземіч быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе ён узначаліў Харбінскі зводны № 4 шпіталь. Гэта была найбуйнейшая па колькасці прадугледжаных месцаў ваенна-лячэбная ўстанова. Шпіталь функцыянаваў з 26 мая 1904 па 21 ліпеня 1906.

У пасляваенныя гады Дземіч ужо быў у чыне калежскага саветніка. У 1907 годзе яго ўзнагародзілі ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені. У гэтым жа годзе, з дазволу ваеннага міністра, на адзін год быў камандзіраваны за мяжу (у Германію і Францыю) з мэтай атрымання «вышэйшай навуковай адукацыі» для вывучэння скурных, венерычных хвароб і сіфілісу.

28 жніўня 1911 года калежскі саветнік Дземіч камандзіраваўся ў Новачаркаск тэрмінам да 1 кастрычніка 1910 года для барацьбы з халерай.

З пачаткам Першай сусветнай вайны узначальваў адзін з дадатковых шпіталяў, якія былі адкрыты ў Кіеве.

Пасля падзення УНР Дземіч ужо не служыў. Яго сям’я некаторы час жыла ў Жытоміры, пазней яны пераехалі ў Трыпілля, дзе Васіль Фёдаравіч загадваў дыспансерам. Займаўся лячэннем скурных і дзіцячых хвароб.

Памёр 28 снежня 1930 года на 73-м годзе жыцця з-за цяжкай траўмы, якую атрымаў пры паездцы верхам на выклік да чарговага пацыента. Праходзіў лячэнне ў Кіеве, дзе і памёр. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх могілках.

Нашчадкі і роднасныя сувязі правіць

З будучай жонкай пазнаёміўся ў Санкт-Пецярбургу. 1883 лекар ажаніўся з выпускніцай інстытута высакародных дзяўчат Лізаветай Іванаўнай Яновіч — для яго гэта быў ужо другі шлюб. Ад першай жанчыны, якая памерла ў родах, у Дземіча была дачка Лідзія, якая пражывала ў Кіеве. У сям’і Васіля Фёдаравіча і Лізаветы Іванаўны з’явілася яшчэ трое дзяцей — дзве дачкі і сын.

Родны дзядзька Васіля Фёдаравіча — Дзмітрый Паўлавіч Дземіч — быў каморнікам. 1847 яму пашчасціла сустрэцца з Т Г. Шаўчэнкам. Пра гэта Дземіч напісаў апавяданне «Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка. Да яго біяграфіі. 1847 г.».[1]

Зноскі

  1. В. Ф. Демич Тарас Григорович Шевченко. До його біографії. 1847 р.. Архівавана з першакрыніцы 12 листопада 2012. Праверана 16 жовтня 2012.

Літаратура правіць