Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі
(Пасля перасылкі з Васіль Чартарыйскі)
Васіль Чартары́йскі (? — пасля 1417) — пачынальнік роду князёў Чартарыйскіх.
Васіль Канстанцінавіч | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Нараджэнне |
каля 1375 |
|||
Смерць |
1416 |
|||
Род | Гедзімінавічы | |||
Бацька | Канстанцін | |||
Маці | Канстанцінава Чартарыйская[d][1] | |||
Жонка | Ганна | |||
Дзеці | Іван, Аляксандр, Міхаіл | |||
Дзейнасць | ваенны дзеяч, дзяржаўны дзеяч |
Паводле генеалагічнай традыцыі лічыцца сынам князя Канстанціна Альгердавіча (?—1390), у гэтым спасылаюцца на грамату польскага караля Уладзіслава III ад 14.6.1442 года, якой пацвярджаецца сваяцтва Чартарыйскіх з вялікім князем літоўскім Альгердам. Аднак гісторыкі ХІХ ст. выказвалі сумненні ў верагоднасці граматы і схіляліся да версіі пра іншае паходжанне роду.
У 1393 годзе пры двары Ягайлы, валодаў Лагойскам. Таксама ўладальнік Чартарыйска на Стыры ў Луцкім павеце Валынскай зямлі, ад яго ў XV ст. род атрымаў прозвішча. Сынамі Васіля былі Іван (пам. каля 1460), Аляксандр (пам. пасля 1477) і Міхаіл (памёр да 1489).
Заўвагі правіць
Літаратура правіць
- Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.