Васіль I Дзмітрыевіч

Васіль Дзмітрыевіч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.

Васіль I Дзмітрыевіч
Васіль I Дзмітрыевіч, выява з царскага тытулярніка, XVII стагоддзе
Васіль I Дзмітрыевіч, выява з царскага тытулярніка, XVII стагоддзе
вялікі князь маскоўскі
1389 — 1425
Папярэднік Дзмітрый Данскі
Пераемнік Васіль II
Нараджэнне 30 снежня 1371
Смерць 27 лютага 1425 (53 гады)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Дзмітрый Данскі
Маці Еўдакія Дзмітрыеўна[d]
Жонка Соф’я Вітаўтаўна[1]
Дзеці Ганна Васільеўна Маскоўская[d][2], Васіль II, Настасся Васілеўна[d], Іван Васільевіч[d], Vasilisa Vasilievna[d] і Mariya[d]
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знешняя палітыка правіць

Працягваў аб’яднанне рускіх земляў. Пакінуў аб сабе памяць кіраўніка цвёрдага і асцярожнага. У 1392 Васіль I далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 13971398 — Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы рабіў спробы адабраць сілай у Ноўгарада Двінскую зямлю, але так і не змог зрабіць гэтага. Для прадухілення небяспекі з боку Залатой Арды Васіль I уступіў у саюз з Літвой (1392), які апынуўся нетрывалым, бо князь Вітаўт у 14031404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.

Унутраная палітыка правіць

Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.

Вынікі кіравання правіць

Дзякуючы яго прадбачлівай палітыцы за 36 гадоў кіравання маскоўскае княства не адчула якія-небудзь унутраных узрушэнняў. За гэты перыяд часу Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю сіл Арды, але Едыгей так і не змог захапіць горад.

Сям’я правіць

14 чэрвеня 1394 года ў Маскве ажаніў сваю дачку Марыю з Лугвенам Альгердавічам[3][4][5][6]. Аднак расійскі даследчык Уладзімір Андрэевіч Кучкін падвергнуў сумневу версію аб існаванні Марыі. Даследчык адзначыў, што ў тэксце Васкрасенскага летапісу прыводзіцца толькі пералік дзяцей Юрыя Патрыкеевіча, названага зяцем вялікага князя, у той час як імя жонкі адсутнічае. Кучкін паказвае, што ні ў летапісах, ні ў актах, ні ў ранніх радаводах не пацвярджаецца наяўнасць у вялікага князя Васіля Дзмітрыевіча дачкі па імені Марыя[7].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Яз. Анна Васильевна // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 318–319.
  3. Софийская вторая летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 6. Софийские летописи. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1853. — 358 с. — С. 124.
  4. Воскресенская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 8. Продолжение летописи по Воскресенскому списку. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1859. — 301 с. — С. 64.
  5. Патриаршая или Никоновская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 11. Летописный сборник, именуемый Патриаршей или Никоновской летописью. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1897. — 254 с. — С. 156.
  6. Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории СССР, Ленинградское отделение. — Т. 25: Московский летописный свод конца XV века. — Москва; Ленинград: 1-я типография Издательства Академии наук СССР в Ленингарде, 1949. — 464 с., 2 л. ил. — С. 221.
  7. Кучкин, В. А. Большой московский наместник Иван Юрьевич Патрикеев // Отечественная история. — 2006. — № 1. — С. 154—168.

Гл. таксама правіць