Васіліскі або Базіліскі (Basiliscus) — род яшчарак сямейства ігуанавых. Налічвае чатыры віды, распаўсюджаных у трапічнай Амерыцы, у прыватнасці ў Гвіяне, Коста-Рыцы і Панаме.

Васіліскі

Шаломаносны васіліск (Basiliscus basiliscus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Basiliscus Laurenti, 1768


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173907
NCBI  52190
EOL  795615
FW  202944

Апісанне правіць

У самцоў на патыліцы трохкутны грэбень, папярочная зморшчына на горле і скурысты грэбень ўздоўж спіны і пярэдняй траціне хваста, які падтрымліваецца падоўжанымі асцюкаватымі атожылкамі пазванкоў.

Спосаб жыцця правіць

Жывуць ля вады, на дрэвах і хмызняках. Асноўную ежу складаюць насякомыя. Здольныя бегаць па паверхні вады, трымаючыся за кошт частых удараў перапончатых задніх ног і таму, што апускаюць лапы вертыкальна на ваду — павярхоўная плёнка вады не паспявае прарвацца пад вагой цела.

Спасылкі правіць