Ватола, таксама ватула — у рускай мове састарэлы тэрмін, які абазначаў грубую тканіну і верхнюю вопратку з яе. У нямецкай мове гэтая тканіна называлася вадмал[1].

Ватола згадваецца ў Ніканаўскім летапісе  (руск.) ад 1074 года, дзе гаворыцца: «прападобны Ісаакій апрануўся ў валасяніцу  (руск.), і на валасяніцу світку ваталяную». Мяркуючы па духоўнай грамаце[2] Дзмітрыя Данскога (1389), у яго гардэробе таксама мелася ватола сажана (гэта значыць вышытая золатам і ўпрыгожаная каштоўнымі камянямі)[1].

Нямецкі аналаг правіць

Вадмал у эстаў — грубая ваўняная тканіна, якая ўжывалася на адзенне ў Ліфляндыі, Швецыі, Даніі і Паўночнай Германіі і захоўвалася яшчэ ў Эстляндскай губерні. Там яна бывала амаль заўсёды чорнага колеру, за што латышы і празвалі эстаў чорнакафтаннікамі (лат.: Melleswarki)[3].

Прымаўка правіць

Не глядзі на ватолу (якой воз пакрыты), а глядзі пад ватолу. (У значэнні «не судзі па знешнасці»).

Зноскі

  1. а б Вотола // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Текст грамоты. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2014.
  3. К. В. Ватмал или вадмал // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі правіць