Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод

ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод» (ААТ «ВМЗ»; раней — Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання, ВЗЛА) — беларуская кампанія, размешчаная ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.

Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1902
Размяшчэнне г. Ваўкавыск
Прадукцыя ліцейнае абсталяванне, абсталяванне для будаўніцтва, сельскагаспадарчая тэхніка, будаўніча-аздобныя машыны,
Колькасць супрацоўнікаў 400[1]
Завод у 2021 годзе.

Гісторыя правіць

У 1902 годзе ў Ваўкавыску на базе майстэрні быў створаны чыгуналіцейны завод, які вырабляў сельскагаспадарчы інвентар[2][1]. У 1939 годзе прадпрыемства нацыяналізавана[3][4]. Да красавіка 1941 года на заводзе працавала 126 чалавек. У 1944 годзе пачалося вырабляцца абсталяванне для мясцовай прамысловасці акрамя сельскагаспадарчага інвентара[4]. У гэты перыяд ён называўся Ваўкавыскі ліцейна-механічны завод. У 1949 годзе прадпрыемства асвоіла вытворчасць абсталявання для ліцейнай вытворчасці — змешвальных бегуноў, — а таксама абсталявання для торфавытворчасці і карпусоў электраматораў, захоўваючы пры гэтым вытворчасць запатрабаванага сельскагаспадарчага інвентара. У 1950-я гады завод пашыраўся, былі пабудаваныя новыя цэхі[3][4]. У 1962 годзе прадпрыемства пераўтворана ў Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання[5]. У 1964—1966 гадах праведзена рэканструкцыя[2].

У 1965 годзе завод быў падпарадкаваны Галоўнаму ўпраўленню па вытворчасці кавальска-прэсавага і ліцейнага абсталявання Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР, у 1976 годзе — Усесаюзнаму прамысловаму аб’яднанню па вытворчасці ліцейнага абсталявання таго ж міністэрства, у 1986 годзе — НВА па ліцейным машынабудаванні, ліцейнай тэхналогіі і аўтаматызацыі ліцейнай вытворчасці «ВНИИЛИТМАШ», у 1988 годзе — міжгаліноваму навукова-тэхнічнаму комплексу «АНТИКОР». З 1991 года падпарадкоўваецца Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях (з 1994 года — Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь)[5]. Завод пастаўляў абсталяванне для металургічных заводаў і ліцейных цэхаў розных прадпрыемстваў — у прыватнасці, на аўтазаводы: Ульянаўскі, Камскі, Маскоўскі імя Ліхачова, Іжэўскі, Мінскі, а таксама экспартаваў прадукцыю. У 1985 годзе на прадпрыемстве працавала 1514 чалавек[4]. У 1995 годзе завод вырабляў тэхналагічнае абсталяванне для ліцейнай вытворчасці, будаўнічую тэхніку, сельскагаспадарчае абсталяванне[2]. У 2001 годзе ператвораны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[4]. Пасля прадпрыемства было пераўтворана ў ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод» з захаваннем рэквізітаў[6].

Сучасны стан правіць

Завод вырабляе ліцейнае абсталяванне, а таксама абсталяванне для будаўніцтва, будаўніча-аздобныя машыны, для сельскай гаспадаркі[1]. Металаапрацоўка рознай ступені складанасці (па чарцяжах заказчыка).

Заўвагі правіць

  1. а б в Открытое акционерное общество «Волковысский машиностроительный завод». Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 8 чэрвеня 2020.
  2. а б в Ваўкавы́скі заво́д ліце́йнага абсталява́ння. 42 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  3. а б О предприятии. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 8 чэрвеня 2020.
  4. а б в г д История. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 8 чэрвеня 2020.
  5. а б Волковысский завод литейного оборудования Архівавана 3 лістапада 2023. на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  6. Открытое акционерное общество «Волковысский машиностроительный завод»