Ваўня́нкі (Lymantriinae) — падсямейства насякомых атрада матылёў.

Ваўнянкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lymantriinae Hampson, 1893


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  693972
NCBI  27548
EOL  47608433
FW  245057

Апісанне правіць

Начныя матылі. Крылы ў размаху 25—70 мм. Цела патоўшчанае, густа апушанае. Ротавыя органы рудыментарныя (матылі не кормяцца).

Пашырэнне правіць

У сусветнай фаўне каля 4 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім свеце, найб. шматлікія ў вільготных трапічных лясах Азіі і Афрыкі. На Беларусі 12 відаў, сярод іх манашка, ваўнянка вярбовая, залатагузка, няпарны шаўкапрад — шкоднікі пладовых і лясных дрэў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Кукалкі развіваюцца ў коканах. Вусені з пучкамі валаскоў на членіках, мнагаедныя, кормяцца лісцем пераважна дрэвавых раслін. Зімуюць у розных стадыях, часцей вусені.

Літаратура правіць