«Веда» — навукова-літаратурны часопіс беларускай эміграцыі.

«Веда»
Тып часопіс
Мова беларуская

Выдаваўся ў 1951—1954 гадах у Нью-Ёрку на беларускай мове Крывіцкім (Беларускім) навуковым таварыствам Пранціша Скарыны. Галоўны рэдактар Янка Станкевіч, рэдактар літаратурнага аддзела Антон Адамовіч.

Часопіс друкаваў гістарычныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя і іншыя навуковыя матэрыялы, літаратурныя творы беларускіх эмігранцкіх пісьменнікаў (У. Клішэвіч, М. Сяднёў, У. Сядура, Я. Юхнавец, К. Юхневіч і інш.), інфармацыю пра грамадскае і культурнае жыццё беларускага асяродка ў Амерыцы і іншае. У 1951 годзе выйшла 5 сшыткаў, у 1952 — 12 нумароў у 10 сшытках, у 1953 — 10 нумароў у 4 сшытках, у 1954 — 1 нумар. Дадаткам да часопіса ў 1953 годзе выданы творы Уладзіміра Жылкі, успаміны Кветкі Вітан пра Лявона Дубейкаўскага.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць