Веерніца шасціпальцая

Веерніца шасціпальцая (Alucita hexadactyla) — від матылёў сямейства Веерніцы (Alucitidae). Сустракаецца ў Еўразіі. Раней лічылася, што ён таксама сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, але даследаванне 2004 года паказала, што паўночнаамерыканскія прадстаўнікі адносяцца да іншага віду.

Веерніца шасціпальцая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alucita hexadactyla


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  753150
EOL  933665

Апісанне правіць

 
Прыкметы харчавання лічынкі
 
Fig. 10 Лічынка пасля канчатковай лінькі, 10a Кукалка

Размах крылаў 14-16 мм. У адрозненне ад тыповай молі, якая мае дзве пары лускаватых крылаў, у веерніц назіраюцца каля дваццаці тонкіх пёрыстых пёраў (з лускавінкамі на апорных рэбрах). З раскінутымі крыламі яны нагадваюць веер. Крылы маюць яркі зігзагападобны ўзор у белым, чорным і карычневым колерах, які разам з бліскучымі валасінкамі, накіраванымі назад на кожным пяры, робіць дарослую моль адметнай. Грэчаская відавая назва hexadactyla паходзіць ад грэчаскага слова шасціпальцавы[1][2]. Лётаюць па адной, можна сустрэць у любую пару года[3]. Від распаўсюджаны і яго прадстаўнікі часта сустракаюцца ў садах, але іх лёгка не заўважыць з-за невялікіх памераў.

Лічынкі харчуюцца на відах роду Бружмель (Lonicera), пракладваючы тунэлі ў кветкавых пупышках і лісці. Адтуліны і пацямненне пупышак сведчаць аб харчаванні лічынак. Існуюць рознагалоссі наконт таго, ці з'яўляюцца лічынкі мінуючымі і або ўзбуджальнікамі галаў[4][5].

Зноскі

  1. Chinery, Michael (2005). Collins Complete Guide to British Insects. London: HarperCollins. p. 270. ISBN 978-0-00-729899-0.
  2. Twenty-plume Moth (Alucita hexadactyla). Photography Obsession. Праверана 31 May 2020.
  3. Stirling, Phil; Parsons, Mark; Lewington, Richard (2012). Field Guide to the Micro Moths of Great Britain and Ireland. Gillingham, Dorset: British Wildlife. p. 186. ISBN 978-0-9564902-1-6.
  4. Ellis. Alucita hexadactyla Linnaeus, 1758 many-plume moth. Plant Parasites of Europe. Праверана 31 May 2020.
  5. Redfern, Margaret; Shirley, Peter; Bloxham, Michael (2011). British Plant Galls (Second ed.). Preston Montford: Field Study Council. p. 157. ISBN 978-1-85153-284-1.

Спасылкі правіць