Вежа Сен-Жак (фр.: Tour Saint-Jacques) — вежа ў стылі позняй готыкі (або «палымянай»), якая асобна стаіць у аднайменным скверы 4-й акругі Парыжа, былая званіца царквы Сен-Жак-ла-Бушэры.

Славутасць
Вежа Сен-Жак
фр.: Tour Saint-Jacques
48°51′28″ пн. ш. 2°20′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання 1523
Вышыня 54 м
Сайт mairiepariscentre.paris.fr/… (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Скончаная ў 1523 годзе, вежа Сен-Жак — гэта ўсё, што засталося на гэтым месцы ад раманскай царквы Сен-Жак-ла-Бушэры, будаўніцтва якой фінансавалася гільдыяй мяснікоў («бушры» — крама мясніка). Царква служыла месцам збору паломнікаў, якія рухаліся па шляху Святога Якава да канчатковага пункта — грабніцы апостала Якава ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі. Царква перабудоўвалася ў XVI стагоддзі, памяняўшы стыль з раманскага на гатычны, тады ж да яе была прыбудавана званіца — цяперашняя вежа Сен-Жак.

У крыпце царквы быў пахаваны знакаміты алхімік Нікаля Фламель. У 1648 г. французскі вучоны Блез Паскаль праводзіў на вежы Сен-Жак замеры атмасфернага ціску.

Зноскі

Спасылкі правіць