Вежа Эўрыка (англ. Eureka Tower) — самы высокі небаскроб Мельбурна і адзін з самых высокіх на аўстралійскім кантыненце (на другім месцы пасля Q1 Tower). Вышыня збудавання 297 метраў (91 паверх і 1 падземны). Будаўніцтва аб'екта было пачата ў жніўні 2002 года і скончана 1 чэрвеня 2006 года. Афіцыйнае адкрыццё небаскроба адбылося 11 кастрычніка 2006 года. Праект будынка быў распрацаваны мельбурнскім архітэктурным агенцтвам «Fender Katsalidis Australia», будаўніцтва ж вялося аўстралійскай кампаніяй «Grollo Australia». На 84 паверсе будынка знаходзіцца пляцоўка для агляду. Eureka Tower з'яўляецца самым высокім жылым будынкам у свеце, калі лічыць колькасць паверхаў, аднак, калі ўлічваць шпіль будынка, то самым высокім жылым домам з'яўляецца іншая аўстралійская вежа Q1 Tower.

Вежа Эўрыка

Гл.таксама правіць

Галерэя правіць