Велікодны заяц (велікодны трус) — велікодны сімвал у культуры некаторых краін Заходняй Еўропы і ЗША. Сімвал мае паганскія карані і ўзыходзіць да святаў, прысвечаных урадлівасці і вясне.

Паводле нямецкай традыцыі (верагодна з 13 ст.), велікодны заяц на свята пакідае ў падарунак паслухмяным дзецям гняздо з рознакаляровымі яйкамі. У ЗША традыцыя была завезеная нямецкімі мігрантамі ў 18 ст., шырокае распаўсюджанне атрымала пасля Грамадзянскай вайны.

Велікодныя зайцы, прызначаныя для ежы, вырабляюцца з марцыпану ці шакаладу.