Венанцы Вікенцьевіч Бутрым (9 верасня 1936, Баранавічы — 16 жніўня 2003, Баранавічы) — беларускі пісьменнік і мастак.

Венанцы Бутрым
Род дзейнасці мастак, пісьменнік
Дата нараджэння 9 верасня 1936(1936-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 2003(2003-08-16) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія правіць

У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. Падчас вучобы, у 1963—1965 гадах, працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 9 Мінска. Па заканчэнні вучобы вярнуўся ў Баранавічы і два гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ № 1.

З 1967 года і да выхаду на пенсію ў 1996 годзе працаваў мастаком у Баранавічах у Брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрнях, перайменаваных пазней у камбінат «Мастацтва» Мастацкага фонду БССР.

Творчасць правіць

Мастацкая творчасць правіць

Па працы аформіў частку экспазіцый Баранавіцкага краязнаўчага музея, экспазіцыі Музея гісторыі чыгуначнага транспарту, школьных музеяў. Зрабіў вітражы для ЗАГСа, якія цяпер аздабляюць Палац дзіцячай творчасці ў Баранавічах.

У вольны ад працы час ствараў у жывапісе і графіцы. Аўтар каля 30 карцін, таксама засталіся эцюды і малюнкі. Ілюстраваў свае кнігі «У барвах зямлі» і «Паралелі», а таксама кнігу паэзіі Івана Лагвіновіча «Разлукі выраёвыя».

Літаратурная творчасць правіць

Пісаў вершы і прозу беларускай і рускай мовамі.

Дэбютаваў у друку ў кастрычніку 1974 года ў часопісе «Маладосць» чатырма вершамі [1]. У студзеньскім нумары «Маладосці» за 1976 год апублікавана яго апавяданне «Ліпеньскім днём». У чэрвені 1976 года часопіс «Нёман» надрукаваў яго аповесць «Юнгі».

На творчасць Бутрыма звярнуў увагу Барыс Сачанка ў аглядным артыкуле газеты «Літаратура і мастацтва» за 24 снежня 1976 года. Брэсцкая абласная газета «Заря» ад 30 красавіка 1977 года надрукавала артыкул Уладзіміра Калесніка «Санеты Бутрыма» і тры санеты. Венацыя Бутрыма.

У 1998 годзе ў зборніку выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны» апублікаваны верш Бутрыма «Варта», у зборніку «Дзень паэзіі» за 1989 год — верш «Каляровая літаграфія». Сем вершаў Бутрыма выйшлі ў альманаху «Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны» ў 1999 годзе. У 1997, 2000 і 2006 гадах падборкі вершаў Бутрыма надрукаваны ў літаратурным альманаху Баранавіч «Святліца». Друкаваўся і ў мясцовай прэсе, а таксама ў газеце «Наша слова».

Кнігі правіць

  • 2001 — «У барвах зямлі», паэзія
  • 2003 — «Паралелі», паэзія
  • 2007 — «В пространстве и времени», паэзія
  • 2011 — «Маўклівыя сумныя птушкі», проза
  • 2014 — «Дзён маіх лепшыя дні», проза

Памяць правіць

У Баранавічах ёсць памятная шыльда Венацыю Бутрыму [2].

Зноскі правіць

  1. Алесь Бакач. «О, тонкі майстра…». Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма. dziejaslou.by. — Дзеяслоў № 23. Праверана 22 сакавіка 2024.
  2. Баранавічы паэтычныя – Новости Барановичей, Бреста, Беларуси, Мира. Intex-press. web.archive.org (16 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 22 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць