Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР

Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы венгерскай арміі, узятыя ў палон савецкімі вайскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, сярод якіх была Венгрыя, выкарыстоўваліся на прымусовых работах па адбудоўле гаспадаркі разам з цывільнымі венгерскімі грамадзянамі. Іх трымалі ў спецыяльных лагерах у заходніх рэгіёнах СССР пераважна ва Ўкраіне і Беларусі. Як правіла венграў трымалі асобнымі аддзяленнямі ў адных лагерах з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.

Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР правіць

Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[1]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)

Нацыянальнасць Усяго ўлічала ваеннапалонных Вызвалена і рэпатрыявана Памерла ў палоне
немцы 2 171 312 2 031 743 297 250
аўстрыйцы 156 681 145 790 10 891
чэхі і славакі 69 977 65 954 4 023
французы 23 136 21 811 1325
югаславы 21 830 20 354 1476
палякі 60 277 57 149 3128
галандцы 4730 4530 200
бельгійцы 2014 1833 181
люксембуржцы 1653 1560 93
іспанцы 452 382 70
датчане 456 421 35
нарвежцы 101 83 18
іншыя нацыянальнасці 3989 1062 2927
Усяго па Вермахту 2 733 739 2 352 671 381 067
% 100 % 86,1 % 13,9 %
Венгры 513 766 459 011 54 755
Румыны 187 367 132 755 54 612
Італьянцы 48 957 21 274 27 683
Фіны 2377 1974 403
Усяго па саюзнікам 752 467 615 014 137 753
% 100 % 81,7 % 18,3 %
Усяго ваеннапалонных 3 486 206 2 967 686 518 520
% 100 % 85,1 % 14,9 %

Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі Беларусі правіць

На тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чал[2]. - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)[3]. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры. Так ў Магілёве згодна Мемарыяльнаму спісу венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах, была зарэгістравана смерць Яноша Фодора ў 1945 г. ў спецшпіталі 3161[4].

Рэпатрыяцыя і вызваленне правіць

У 1946 г. пачалося вызваленне першых груп зняволеных венграў, якіх вярталі на Радзіму па хадатайніцтву ўрада Ферэнца Надзя. У пачатку 1950-х гг., асабліва пасля смерці Сталіна былі вызвалены астатнія ваеннапалонныя і цывільныя венгры. Гісторыкі маюць розныя ацэнкі таго сколькі венграў пабывалі ў лагерах НКУС у 1944-1955 гг[5]. (ёсць напр, ацэнкі, што падчас дэсталінізацыі было взывалена 10 тыс. чал[6].), але відавочна яны былі самай буйной нацыянальнай групай пасля немцаў.

Зноскі

  1. ЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д.2, л.8-9.
  2. В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, №36 (302)
  3. Мемарыяльны спіс венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах(недаступная спасылка)
  4. Мемарыяльны спіс венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах(недаступная спасылка)
  5. Tamás Stark “Malenki Robot” – Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944–1955)
  6. Tamás Stark. Ethnic Cleansing and Collective Punishment: Soviet Policy Towards Prisoners of War and Civilian Internees in the Carpathian Basin» in: «Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe. (2003)

Спасылкі правіць

  • Imre Tatár, «Bánhidától Kijevig: egy volt munkaszolgálatos emlékezése a hazai táborra és a szovjet hadifogságra» (From Banhida to Kiev: memories of a former labor camp inmate of his time in a Hungarian camp and Soviet captivity), Hadtörténelmi közlemények (2002), vol. 115, issue 4, pp 1156-87.
  • Genocide or genocidal massacre?: The case of Hungarian prisoners in Soviet custody(недаступная спасылка) Human Rights Review
  • Венгерские военнопленные в СССР: Документы 1941—1953 годов. Moscow, 2005

Гл. таксама правіць