Венецыянскі карнавал

Венецыянскі карнавал (італ.: Carnevale di Venezia) — касцюміраванае свята, штогод праходзіць ў Венецыі. Апошні дзень карнавалу - Тлусты аўторак, за якім ідзе саракадзённы пост перад Вялікаднем.

Удзельнікі карнавалу на фоне сабора Сан-Джорджа Маджорэ
Удзельнікі венецыянскага карнавала 2010 года

Гісторыя правіць

Першая згадка карнавала ў Венецыі адносіцца да 1094 года ў хроніцы Вітале Фальера, хоць да XIII -XIV стагоддзяў масак на карнавалах не насілі. У 1162 годзе ў гонар перамогі над патрыярхам Аквіле[1] пачалося народнае гулянне на плошчы Сан -Марка. Верагодна з таго часу карнавал стаў штогадовым. У XVIII стагоддзі венецыянскі карнавал прыйшоў у заняпад.

У 1979 венецыянскі карнавал зноў стаў папулярны . Урад Італіі абраў яго для папулярызацыі гісторыі і культуры Венецыі. Каля трох мільёнаў чалавек прыязджае ў Венецыю на карнавал.

Маскі правіць

Венецыянскія маскі робяцца з скуры або пап'е- машэ. Самыя першыя маскі былі даволі простымі па дызайне і выкарыстоўваліся не для ўтойвання асобы, а для стварэння дыстанцыі і магчымасці кантактаваць сацыяльна не роўным. Сучасныя маскі размалёўваюць ад рукі, з выкарыстаннем грунту і сусальнага золата. Іх ўпрыгожваюць птушынымі пёрамі і каштоўнымі камянямі. Адной з найважнейшых падзей карнавала з'яўляецца конкурс на лепшую маску.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць