Веніямін Антонавіч Бурковіч
Веніямін Антонавіч Бурковіч (29 ліпеня 1937, с. Усць-Коін, Усцьвымскі раён, Комі — 1983) — беларускі савецкі цымбаліст. Заслужаны артыст БССР (1967)[1].
Веніямін Антонавіч Бурковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1983 |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Інструменты | цымбалы |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускую кансерваторыю (клас І. Жыновіча, 1962). З 1952 артыст, з 1957 саліст, з 1960 канцэртмайстар Дзяржаўнага народнага аркестра БССР, з 1974 саліст Белдзяржфілармоніі[1].
Творчасць правіць
Ігру Бурковіча адрозніваюць вялікі тэмперамент, віртуозная тэхніка. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў і беларускіх кампазітараў. Шмат гастралюе па СССР, выступаў у ВНР, МНР, НРБ, ПНР, ЧССР, Бельгіі, Нарвегіі, Фінляндыі, Францыі, ФРГ, Швецыі[1].
Узнагароды правіць
Лаўрэат Усесаюзнага і VI Сусветнага фестываляў моладзі (1957)[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі правіць
- Бурковіч Веньямін Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»