Вераўскае

возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ве́раўскае возера — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 33 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Глушнева, у басейне ракі Пыранка.

Вераўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 116,5 м
Даўжыня 7,5 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 1,23 км²
Даўжыня берагавой лініі 15,75 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Вераўскае возера (Беларусь)
Вераўскае возера
Вераўскае возера
Вераўскае возера (Гродзенская вобласць)
Вераўскае возера
Вераўскае возера
Map

Плошча паверхні 1,23 км². Даўжыня 7,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 15,75 км.

Катлавіна вузкая, стужкападобная. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 10 м, пад лесам. Праз возера цячэ Сламянка і злучае яго з азёрамі Чыжоўка і Кальніца. Дно высцілае слой сапрапелю магутнасцю да 5,3 м.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць