Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава (1866-1948) — расійская і савецкая тэатральная актрыса, педагог, мемуарыст. Народная артыстка СССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі l ступені (1943). Кавалер ордэна Леніна (1946).

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава
Род дзейнасці акцёрка, тэатральная актрыса, педагог
Дата нараджэння 17 (29) мая 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1948(1948-11-02)[2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Arkady Michurin[d]
Маці Vera Samoylova[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 1-й ступені народны артыст СССР Народны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 5 (17) траўня 1866 года ў Санкт-Пецярбургу. З тэатральнай дынастыі Самойлавых. Акцёрскаму мастацтву вучылася ў сваёй цёткі — актрысы Н. В. Самойлавай. Выступала пад прозвішчам бацькі — Мічурына. Амплуа — «свецкая дама». З 1886 года — актрыса Александрынскага тэатра (у 1920—1991 — Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя А. С. Пушкіна).

З 1918 года — адна з кіраўнікоў Школы рускай драмы пры Александрынскім тэатры. У гады вайны падчас блакады засталася ў Ленінградзе, вяла актыўную грамадскую і творчую дзейнасць, выступала ў канцэртах, спектаклях «Тэатра ля мікрафона». Атрыманую ў 1943 годзе Сталінскую прэмію першай ступені ў памеры 100 000 рублёў актрыса перадала ў Фонд абароны Ленінграда (Газета «Весткі», 27 мая 1943 года).

Аўтар мемуараў «Паўстагоддзя на сцэне Александрынскага тэатра» (1935) і «Шэсцьдзесят гадоў у мастацтве» (1946).

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава памерла 2 лістапада 1948 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахавана на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Зноскі

  1. а б Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1