Вера Кузьмінічна Васільева
Вера Кузьмінічна Васільева (руск.: Ве́ра Кузьми́нична Васи́льева; 30 верасня 1925, Масква, СССР — 9 жніўня 2023, Масква, Расія) — савецкая і расійская актрыса. Народная артыстка СССР (1986), лаўрэат Сталінскіх прэмій I і III ступені (1948, 1951).
Вера Кузьмінічна Васільева | |
---|---|
руск.: Ве́ра Кузьми́нична Васи́льева | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 2023[2] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Уладзімір Пятровіч Ушакоў[d] |
Прафесія | мемуарыстка, акцёрка |
Гады актыўнасці | 1945 — 2023 |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0890609 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 30 верасня 1925 года ў Маскве.
У 1948 годзе скончыла Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча пры Тэатры Рэвалюцыі (курс У. В. Гатоўцава).
Яшчэ будучы студэнткай, у 1945 годзе дэбютавала ў кіно, у эпізадычнай ролі ў карціне «Двайняты». Першую вялікую ролю адыграла ў 1947 годзе ў фільме Івана Пыр’ева «Паданне аб зямлі Сібірскай». За гэтую кінакарціну Савет Міністраў СССР у 1948 годзе прысудзіў Веры Васільевай Сталінскую прэмію I ступені.
Фільмаграфія Васільевай налічвае больш за 40 карцін.
З 27 сакавіка 1948 года — актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры.
Памерла 9 жніўня 2023 года ў Маскве[3].
Зноскі
- ↑ Vera Vasiljeva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Умерла актриса Вера Васильева — Meduza, 2023.
- ↑ Умерла народная артистка СССР Вера Васильева
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вера Кузьмінічна Васільева