Вернер Арбер (ням.: Werner Arber; нар. 3 чэрвеня 1929, Грэніхен, Швейцарыя) — швейцарскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з Д.Натансам і Г.Смітам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў.

Вернер Арбер
ням.: Werner Arber
Вернер Арбер у 2018 г.
Вернер Арбер у 2018 г.
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1929(1929-06-03)[1][2][…] (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Silvia Arber[d]
Род дзейнасці біёлаг, генетык, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мікрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Вядомы як адкрывальнік рэстрыкцыйных ферментаў
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 19491953 гадах вучыўся ў Швейцарскай політэхнічнай школе, дзе займаўся ізатопам Cl-34. Пасля заканчэння політэха ў 1953 годзе пачаў працаваць у біяфізічныя лабараторыі ўніверсітэта Жэневы ў галіне электроннай мікраскапіі. Займаўся даследаваннямі мутантамі бактэрыяфага лямбда, якія ляглі ў аснову яго доктарскай дысертацыі.

У 19581960 гадах працаваў ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, затым зноў вярнуўся ў Жэневу. У 1971 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Базеля.

14 студзеня 2011 года стаў кіраўніком Папскай акадэміі навук. Ён стаў першы пратэстантам, які заняў гэты пост[9].

Аўтар навуковых прац па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному.

Сфармуляваў прынцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. У 1962 годзе адкрыў новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.


Спасылкі правіць