Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца

УАЗ «Верхнядзвінская раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Верхнядзвінскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў вёсцы Яніна.

Верхнядзвінская ЦРБ
Размяшчэнне
Каардынаты
Адрас Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Яніна, вуліца Партызанская, 9.
vdvinskmed.by

Установа аховы здароўя «Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца» аказвае дапамогу грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна, за кошт дзяржаўных бюджэтных сродкаў. УАЗ «Верхнядзвінская ЦРБ» у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Верхнядзвінскаму раённаму выканаўчаму камітэту і ўпраўленню аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, які ажыццяўляе каардынацыю і рэгуляванне дзейнасці ўпраўлення.

У склад Верхнядзвінскай ЦРБ уваходзяць правіць

  • Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца;
  • Асвейская раённая бальніца;
  • Бігосаўская ўчастковая бальніца;
  • Боркавіцкая ўчастковая бальніца;
  • Валынецкая бальніца сястрынскага догляду;
  • Каханавіцкая ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;
  • Шайтараўская ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;
  • Фельчарска-акушэрскія пункты: Галубаўскі, Жоўнінскі, Першамайскі, Сар’янскі, Белькаўшчынскі, Вусцянскі, Відоцкі, Дуброўскі, Сенькаўскі, Стралкоўскі, Ігналінскі, Дзёрнавіцкі, Нураўскі, Росіцкі, Марозаўскі, Юзефаўскі, Жыгулеўскі, Прудзінкаўскі.

Літаратура правіць

  • Бегунова, Е. Лечить комфортом: в Верхнедвинской райбольнице торжественно открыли обновленное хирургическое отделение / Е. Бегунова // Рэспубліка. — 2013. — 27 верас. — С. 1, 11.
  • Пригожий, М. Операционная с «иголочки». Почему Верхнедвинская больница признана одной из лучших в республике? / М. Пригожий // Віцебскі рабочы. — 2008. — 31 ліп. — С. 2.
  • Шадура, Р. С. Адказныя за жыццё / Р. С. Шадура; запісала Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2002. — 14 чэрв. — С. 2.

Спасылкі правіць