Весна Пісаровіч (харв.: Vesna Pisarović, нар. 9 красавіка 1978, Брчко, Югаславія) — харвацкая спявачка.

Весна Пісаровіч
Дата нараджэння 9 красавіка 1978(1978-04-09)[1] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Ozren Pupovac[d][2]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітарка, студыйны музыкант
Інструменты флейта і вакал[d]
Жанры поп-музыка
vesnapisarovic.com

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў горадзе Брчко (цяпер Боснія і Герцагавіна), дзяцінства правяла ў Пожаге да 13 гадоў. Вучылася ў музычнай школе па класе флейты, спявала ў хорах і выступала на музычных фестывалях.

У сярэдзіне 1990-х яна пераехала ў Заграб, дзе скончыла фанетыку і харватыстыку на факультэце гуманітарных і сацыяльных навук Заграбскага ўніверсітэта і працягнула музычную кар’еру[3]. Выступала ў мностве клубаў і пісала песні, у 1997 годзе на музычным фестывалі Zadarfest пазнаёмілася з Міланай Улаевіч, якая стала пісаць ёй песні.

У 2002 годзе вясна Пісаровіч выйграла нацыянальны музычны фестываль «Dora» і адправілася на Еўрабачанне ў Талін. З песняй «Everything I Want» заняла 11-е месца на конкурсе ў Таліне[4][5]. З’яўляецца аўтарам песні «In the Disco», з якой Дзін прадставіў Боснію і Герцагавіну на Еўрабачанні ў Стамбуле (заняў 9-е месца).

Жыве ў Берліне. У 2012 годзе выпусціла джаз-альбом, на якім свае партыі запісалі Герхард Шлесль (трамбон), Клейтан Томас (кантрабас) і Стыў Хізэр (ударныя).

Дыскаграфія правіць

  • 2000: Da znaš
  • 2001: Za tebe stvorena
  • 2002: Kao da je vrijeme
  • 2003: Best of
  • 2003: Pjesma mi je sve
  • 2005: V. peti
  • 2012: With Suspicious Minds

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. https://www.vecernji.hr/showbiz/vesna-pisarovic-otkrila-kako-ju-je-osvojio-suprug-ozren-pupovac-s-kojim-je-u-braku-vec-12-godina-1548635
  3. Vesna Pisarović: Suprug je podržao moj zaokret prema jazzu (харв.)(недаступная спасылка) (30 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2012. Праверана 3 лістапада 2011.
  4. Bohlman, Philip V. The music of European nationalism (нявызн.). — Santa Barbara, Calif.: ABC-CLIO, 2004. — С. 2. — ISBN 978-1-57607-270-7.
  5. Eurovision Song Contest 2002. European Broadcasting Union. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2017. Праверана 6 лютага 2011.

Спасылка правіць