Вечерний Бобруйск

Вечерний Бобруйск (бел.: Вячэрні Бабруйск) — бабруйская гарадская грамадска-палітычная газета. Заснаваная 22 снежня 2000. Выходзіць па-руску два разы на тыдзень: у сераду і пятніцу. Змяшчае матэрыялы пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Бабруйска, крымінальную хроніку, спартыўныя навіны, абвесткі, праграму тэлевізіі, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі і г.д. Рэдакцыя размяшчалася па адрасе Бабруйск, Зорны праезд, 5-104, цяперашні адрас вул. Маскоўская,42. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

«Вечерний Бобруйск»
Тып газета
Краіна
Заснавана 22 снежня 2000
Мова руская
Галоўны офіс
Вэб-сайт bobruisk.ru

Галоўны рэдактар — Наталля Сысой.

Спасылкі правіць