Во́бла (Rutilus rutilus caspicus) — паўпрахадная рыба.

Вобла
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rutilus rutilus caspicus Jakowlew, 1870

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  101896
EOL  11088873

Даўжыня да 30 см, маса 150—800 г. Цела даўгаватае, злёгку пляскатае з бакоў, пакрытае буйной лускай. Жыве ў Каспійскім моры і рэках, якія ў яго ўпадаюць. Аб'ект промыслу. Асобымі кулінарнымі ўласцівасцямі мяса воблы не вылучаецца (сярэдняя тлустасць 2,5 %, лепшая вобла — зімняй падлёднай лоўлі). Пераважна прадаецца вяленай і вэнджанай. Вяленую рыбу можна адварваць (10 — 20 мінут у кіпячай вадзе) або запякаць у духоўцы, у накрытай крышкай патэльні. Вараную або печаную вяленую воблу дадаюць у халаднік, салаты або выкарыстоўваюць як халодную закуску.

Шырока распаўсюдзілася ў меню беларусаў у канцы XIX ст. у пачатку ўрбанізацыі, да Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917) была адной з найбольш спажываных рыб.

Літаратура правіць