Водская мова (водск.: vaďďā tšēli) — фіна-ўгорская мова, на якой размаўляе малалікі народ водзь. Знаходзіцца на мяжы знікнення — па дадзных даследавання 2011 года, у жывых засталося ўсяго 6 — 10 носьбітаў мовы[2]. Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[3].

Водская мова
Саманазва vaďďā tšēli
Краіны Расіі
Рэгіёны Ленінградская вобласць
Агульная колькасць носьбітаў прыкладна 10 чалавек
Статус 5 critically endangered[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 vot
ISO 639-3 vot
WALS vot
Atlas of the World’s Languages in Danger 423
Ethnologue vot
ELCat 2993
IETF vot
Glottolog voti1245
Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя правіць

 
Этнаграфічная карта паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградскай вобласці ў перыяд з 1848 па 2007 гады.

Па стане на 1848 на водскай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[4], з іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.

У савецкія часы не было створана асобнай пісьмовасці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі і Другая сусветная вайна значна скарацілі колькасць водзі. Пасля заканчэння вайны адукацыі на мове так і не з’явілася, адукацыйны працэс ішоў па-руску. У выніку гэтага водская мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэнне колькасці носьбітаў.

Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёна Ленінградскай вобласці — Лужыцы, Краколле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджання мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградскай вобласці.

Асноўная характарыстыка правіць

Пісьмовасць правіць

Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваннем мовы, ужываюць лацінскі алфавіт. Дагэтуль паміж імі не сціхаюць спрэчкі наконт абазначэння зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: /c. Афіцыйна зацверджаная сістэма арфаграфіі для мовы адсутнічае.

У 1930-я гады водзь па паходжанні лінгвіст Дзмітрый Цвяткоў распрацаваў кірылічны алфавіт, але ён не стаў папулярным.

У нашыя часы водскі алфавіт з’яўляецца падобным на алфавіты іншых прыбалтыйска-фінскіх моў. Ужываюцца дыграфы са знакам апостраф.

Сучасны выгляд водскага алфавіта.

A a B b C c D d D' ď E e
F f G g H h I i J j K k
L l L' l' M m N n N' n' O o
P p R r R' r' S s Š š S' s'
T t T' ť U u V v Z z Z' z'
Ž ž Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü

Дыялекты правіць

У водскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 з якіх ужо вымерлі і носьбітаў не маюць.

  • Заходневодскі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусця ракі Луга да вёскі Катлы
  • † Усходневодскі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-я гады
  • Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскай мовы
  • Крэвінскі дыялект — дыялект, на якім размаўляла пераселеная водзь на паўднёвым усходзе Латвіі. Вымер у 19 ст.

Грамадскае жыццё правіць

У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэнню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Краколле вядзецца навучанне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінгвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мовы.

Цяпер водскую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсінкскім універсітэтах.

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Heinsoo H., Kuusk M. Neo-renaissance and revitalization of Votic — Who cares? // Journal of Estonian and Finno-Ugric Linguistics. 2011. Vol. 2, No 1. P. 172. (англ.)
  3. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Архівавана 27 чэрвеня 2012. (англ.)
  4. Eesti Rahva Muuseum: Vadjalased Архівавана 22 верасня 2012. (эст.)