Агасіс

(Пасля перасылкі з Возера Агасіс)

Агасіс (англ.: Agassiz) — колішняе прэснаводнае прылядніковае возера, якое існавала каля 10—12 тысяч гадоў назад на краю ледавіковага шчыта ў Паўночнай Амерыцы. Узнікла ў выніку актыўнага раставання ледавікоў у канцы апошняга ледавіковага перыяду. Памерамі пераўзыходзіла плошчу ўсіх сучасных Вялікіх азёр. Існавала да тысячы гадоў, пакуль не было спушчана ракой Нельсан, якая праклала сцёк у Гудзонаў заліў. Названа ў 1923 годзе ў гонар швейцарскага прыродазнаўца Ж. Л. Агасіса.

Месцазнаходжанне колішняга возера

Памеры возера былі: з поўначы на поўдзень на 1100 км, з захаду на ўсход на 400 км. Глыбіня была больш за 200 м. З возера тады быў сцёк у раку Місісіпі па далінах рэк Уорэн і Мінесота.

На месцы Агасіс засталося некалькі азёр, сярод якіх найбольш вядомы азёры Вініпег, Манітоба, Вініпегосіс, Ніпігон, Лясное.

Зноскі