Накуру (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Накуру)

Наку́ру (суахілі: Nakuru) — салёнае возера ў Рыфтавай даліне Кеніі. Плошча паверхні — 44 км². Найбольшая глыбіня — 4,5 м. Плошча вадазбору — 1800 км².

Накуру
Nakuru
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1754 м
Даўжыня 9.7 км
Шырыня 6.9 км
Плошча 44 км²
Аб’ём 0.09 км³
Найбольшая глыбіня 4.5 м
Сярэдняя глыбіня 2.5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1800 км²
Размяшчэнне
Краіна  Кенія
Накуру (Кенія)
Накуру
Накуру
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Возера Накуру месціцца ў Вялікай рыфтавай даліне на вышыні 1754 м над узроўнем мора ў 131,3 км на паўночны захад ад Найробі. Мае тэктанічнае паходжанне. Плошча паверхні — каля 44 км². Даўжыня — 9,7 км. Найбольшая шырыня — 6,9 км. Сярэдняя глыбіня — 2,5 м. Найбольшая глыбіня — 4,5 м. Аднак трэба мець на ўвазе, што ўзровень вады і абрысы возера моцна залежаць ад навакольнага асяроддзя. У 1990-ыя гады, калі ва Усходняй Афрыцы панавала засуха, плошча паверхні скарачалася да 4-5 км². У 2000-ыя гады ўзровень вады наадварот павышаўся. Плошча вадазбору — 1800 км².

Прырода правіць

Вада ў Накуру салёная, аднак прыдатная для існавання водарасцей Cyanophyte Platensis, якія з’яўляюцца каштоўным кормам для дробных рачкоў і фламінга і надаюць возеру зелянявы колер. Даліна вакол Накуру знакаміта сваёй біялагічнай разнастайнасцю. Непасрэдна да возера прымыкаюць шчолачныя балоты. За імі пачынаюцца саванна і лес (усяго 550 відаў раслін). Тут жыве 56 відаў сысуноў, у тым ліку львы, бабуіны, насарогі, буйвалы і г. д. Шмат птушак, з якіх вылучаюцца чырвоныя фламінга.

Ахова правіць

У 1961 г. быў створаны Нацыянальны парк возера Накуру, які займае плошчу 188 км². Ён кіруецца Службай дзікай прыроды Кеніі.

У 2011 г. Накуру разам з азёрамі Багорыя і Элементэйта (агульная назва Сістэма азёр у Вялікай рыфтавай даліне) было ўключана ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Аднак працягваюць існаваць пагрозы для далейшага захавання некранутай прыроды возера. Землі вакол Накуру шчыльна заселены, прычым горад Накуру непасрэдна мяжуе з нацыянальным паркам. Хаця гэта забаронена, мясцовае насельніцтва працягвае карыстацца вадой з возера для паліву палеткаў. Сцёкі з гарадской каналізацыі некалькі разоў траплялі ў возера, атручвалі ў ім ваду, што выклікала масавую згубу птушак.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1060rev
рус.англ.фр.