Возера Шчасця (лац.: Lacus Felicitatis) — невялікае месяцавае мора, сфармаванае з патокаў лавы. Мае выгнутую форму з адгалінаваннямі на паўночны захад і на ўсход.

Возера Шчасця
Возера Шчасця

На поўдні Возера Шчасця прымыкае да Мора Пароў. У 70-80 кіламетрах ад яго працягнуліся Гемскія горы (Montes Haemus).

Тры маленькіх кратара ў межах возера маюць афіцыйныя імёны, якія былі прысвоены ім Міжнародным астранамічным саюзам.

Спасылкі правіць