Ялпуг

возера ва Украіне
(Пасля перасылкі з Возера Ялпуг)

Ялпуг — прэснаводнае ліманнае возера ў Адэскай вобласці, найбуйнейшае прыроднае возера Украіны.

Ялпуг
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 2,4 м
Даўжыня
  • 39 км
Шырыня 7 км
Плошча
  • 149 км²
Аб’ём 387 400 000 кубічны метр
Найбольшая глыбіня 5 м
Размяшчэнне
Краіна
Ялпуг (Украіна)
Ялпуг
Ялпуг
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 39 км, шырыня да 6 км, плошча 149 км². Сярэдняя глыбіня — каля 2 м, максімальная — 5,5 м. Злучаецца з Дунаем праз возера Кугурлуй.

Тэрытарыяльна размешчана ў Балградскім, Ізмаільскім і Рэнійскім раёнах Адэскай вобласці. Падземныя крыніцы бяруць пачатак ля сяла Ялпуг Рэспубліка Малдова.

Катлавіна падоўжанай формы. Усходнія і заходнія берагі пераважна ўзвышаныя, расчлянёныя, паўднёвыя — пясчаныя. Жывіцца галоўным чынам за кошт водаабмену з возерам Кугурлуй, з якім злучана пратокай у паўднёвай частцы; упадае рака Ялпуг. Тэмпература вады ўлетку 24…25 °C, узімку возера замярзае, лядовы рэжым няўстойлівы. Мінералізацыя вады да 1-1,5 г/л. Дно ўкрыта цёмна-шэрым мулам, на мелкаводдзі — пясчанае.

Берагі параслі трыснягом і рагозам. У возеры пашыраны водарасці і іншая водная расліннасць. Адзначана да 40 відаў рыб, ракі.

На ўзбярэжжы — горад Балград.

Літаратура правіць

  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.
  • Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.