Вольга Ігараўна Зюзькова
Вольга Ігараўна Зюзькова, па нараджэнні Цярэнцьева, па першым шлюбе Цямежнікава (нар. 14 чэрвеня 1983, Масты, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Выступае на пазіцыі разыгрываючай абаронцы. Выступала за зборную Беларусі[1].
Нарадзілася |
14 чэрвеня 1983 (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 171 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Біяграфія правіць
Выхаванка раённай ДзЮСШ г. Масты. Першы трэнер — Валерый Пятровіч Ваўлеў[2][3].
Выступала за клубы Беларусі, Узбекістана і Літвы. У 2004 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[4].
Кар’ера правіць
- 1997—1998 — Гермес (Бабруйск)
- 1998—1999 — ВАР (Гродна)
- 1999—2004 — Алімпія (Гродна)
- 2004—2007 — Ніка (Наваі, Узбекістан)
- 2007—2008 — Мінск-2006
- 2008—2010 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2010—2011 — Сож-ГДУ (Гомель)
- 2011—2012 — Рута (Шаўляй, Літва)
- 2012—2013 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2013—2016 — Цмокі-Мінск
- 2016 — Гарызонт (Мінск)
- 2016—2017 — Хоптранс-Сірэнас (Каўнас, Літва)
- з 2017 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні правіць
- Чэмпіёнка Беларусі (9): 2000/2001, 2002/2003, 2003/2004, 2009/2010, 2013/2014, 2014/2015, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 1999/2000, 2008/2009, 2015/2016, 2017/2018, 2019/2020.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (1): 2016/2017.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2001/2002, 2007/2008, 2018/2019.
- Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2000, 2008, 2020, 2021, 2022, 2023.
- Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015.
- Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2015/2016.