Вольга Зянонаўна Крэч
Вольга Зянонаўна Крэч (25 красавіка 1969, в. Жупраны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].
Вольга Зянонаўна Крэч | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Нараджэнне |
25 красавіка 1969 (55 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык | |||
Вядомы як | === |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 25 красавіка 1969 года ў в. Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Педыятрыя»; клінічную ардынатуру Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Педыятрыя».
Працавала ўрачом-неанатолагам Полацкага радзільнага дома; участковым урачом-педыятрам Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы; загадчыкам дзіцячага аддзялення Акцябрскай цэнтральнай раённай бальніцы Гомельскай вобласці; урачом-педыятрам, урачом-неанатолагам (загадчыкам) педыятрычнага аддзялення для неданошаных дзяцей Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].
Сям’я правіць
Замужам, мае дваіх дзяцей.
Узнагароды правіць
- медаль «За працоўныя заслугі»,
- ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.