Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава

Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава (9 (21) верасня 1868 г., горад Глазаў — 22 сакавіка 1959, Масква) — расійская і савецкая актрыса. Народная артыстка СССР (1937). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943). Жонка А. П. Чэхава.

Кніпер-Чэхава
Вольга Леанардаўна
В. Л. Кніпер-Чэхава
В. Л. Кніпер-Чэхава
Дата нараджэння 9 (21) верасня 1868[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1959(1959-03-22)[3][4][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя Сцяг СССР СССР
Маці Ганна Іванаўна Кніпер[d]
Муж Антон Паўлавіч Чэхаў[5]
Прафесія акцёрка
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст СССР— 1937 Сталінская прэмія — 1943
IMDb ID 0461179
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям'я правіць

Нарадзілася 21 верасня 1868 года ў г. Глазаве, цяпер — ва Удмуртыі, Расія, (па іншых крыніцах — сяло Кокман (наваколлі Глазава).

Бацька — інжынер-тэхнолаг. Маці — прафесар Маскоўскага філарманічнага вучылішча Кніпер, Ганна Іванаўна. Старэйшы брат Кніпер Канстанцін Леанардавіч (1866—1924) — інжынер-пуцеец. Малодшы брат — вядомы оперны спявак Уладзімір Нардаў. Пляменнікі: актрыса Вольга Чэхава, кампазітар Леў Кніпер.

Біяграфія правіць

Спачатку яна спрабавала паступіць у студыю да А. П. Ленскага (выдатнаму акцёру Малога тэатра), але той не разгледзеў таленту маладой вучаніцы і не прыняў у свой клас. Аднак гэтая няўдача апынулася поспехам — яна паступіла ў Музычна-драматычнае вучылішчы Маскоўскага філарманічнага таварыства, (цяпер — ГІТІС), (1898, клас В. І. Неміровіча-Данчанкі), скончыўшы які, адразу ж была прынята ў толькі што створаную трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра, стаўшы неўзабаве партнёркай Станіслаўскага. Першым спектаклем быў «Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога, у якім выканала ролю царыцы Ірыны. У тэатры грала да 1958 года.

Пахаваная на Новадзявочых могілках у Маскве.

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. а б Книппер-Чехова Ольга Леонардовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Книппер-Чехова Ольга Леонардовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Olga Knipper Chekhova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://chehov-lit.ru/chehov/bio/hronologiya-zhizni.htm

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.363

Спасылкі правіць