Вольга Нойвірт (ням.: Olga Neuwirth; нар.4 жніўня 1968, Грац) — аўстрыйскі кампазітар.

Вольга Нойвірт
ням.: Olga Neuwirth
Род дзейнасці кампазітарка
Дата нараджэння 4 жніўня 1968(1968-08-04)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт olganeuwirth.com (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З яўрэйскай сям’і, якая перажыла вайну хаваючы сваё паходжанне. З сямігадовага ўзросту брала ўрокі ігры на трубе. У 1987—1993 гадах вучылася музыцы ў Венскім універсітэце музыкі і выканальніцкага мастацтва, у 1985—1986 — у Кансерваторыі Сан-Францыска, у 1993—1994 — у Парыжы (фр. IRCAM), дзе займалася ў Браяна Ферніхоў і Трыстана Мюрая. Пазнаёмілася з Луіджы Нона, які глыбока паўплываў на яе і радыкальнымі палітычнымі поглядамі, і музыкай. Пасля атрыманай у дзяцінстве траўмы перасоўваецца на мыліцах.

У пошуках экспрэсіі актыўна ўзаемадзейнічае з кінематографам (у Сан-Францыска яна вывучала таксама кіно і жывапіс), выкарыстоўвае электроніку, абапіраецца на спадчыну літаратурнага авангарда XX ст. Супрацоўнічае з Э.Елінек і П. Остэрам.

Лаўрэат заахвочвальнай прэміі Эрнста фон Сіменса, прэмій Паўля Хіндэміта і Эрнста Кшэнека (усе тры — 1999). Вялікая дзяржаўная музычная прэмія Аўстрыі (2010). Член Берлінскай акадэміі мастацтваў.

Зноскі