«Ворагі розуму» (англ.: The Enemies of Reason) — дакументальны фільм у двух частках («Рабы забабонаў» і «Ірацыянальная служба аховы здароўя») аб забабонах і ірацыяналізме. Вядучы і сцэнарыст Рычард Докінз разглядае абгрунтаванасць астралогіі, лазаходніцтва, гамеапатыі і іншых навукова непацверджаных практык, і робіць здагадкі пра прычыны іх папулярнасці. Уключае, сярод іншага, інтэрв’ю з Дзіпакам Чопрай і Дэрэнам Браўнам.

Ворагі розумуM:
англ.: The Enemies of Reason
Жанр дакументальны фільм і тэлевізійны дакументальны фільм[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кінакампанія Channel 4
IWC Media
Працягласць 90 хвіл.
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова англійская
Год 2007
Наступны фільм Геній Чарльза Дарвіна
IMDb ID 1092058
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Частка першая, «Рабы забабонаў». Указанне на поспехі сучаснай навукі і паралельны росквіт астралогіі. Візіт да газетнага астролага і беспаспяховая прапанова яму эксперыменту для праверкі дакладнасці прадказанняў, візіт да медыума С. Гудфелоў, размова з фокуснікам. Д. Браўнам. Наведванне царквы спірытуалістаў і гутарка з медыумам. К. Гамільтанам-Паркерам. Эксперыменты псіхолага К. Фрэнча па рэальнасці здольнасцяў лазаходцаў. Інтэрв’ю з містыкам. С. Кумарам і філосафам-рэлятывістам С. Фулерам.

Частка другая, «Ірацыянальная служба аховы здароўя». Крытыка адмовы ад прышчэпак, справакаванага шуміхай у СМІ. Гутарка з урачом-гамеапатам і крытыка гамеапатыі як метаду, які не даказаў эфектыўнасці, але фінансуецца з бюджэту Вялікабрытаніі праз Нацыянальную службу аховы здароўя. Гутарка з псіхолагам Н. Хамфры аб магчымым эфекце плацэба пры гамеапатыі.

Спасылкі правіць