Восем дзівакоў з Янчжоу

Восем дзівакоў з Янчжоу (кіт. 揚州八怪, піньінь Янчжоу ба гуай) — творчы калектыў кітайскіх мастакоў дынастыі Цын, якія пражывалі ў Янчжоў  (руск.).

Гісторыя правіць

 
Праца Гаа Сяна (1688—1753). Уваходзіў у творчы калектыў «Восем дзівакоў з Янчжоу»

Тэрмін «Восем дзівакоў з Янчжоу» аб’яднаў мастакоў па прынцыпе стаўлення да мастацтва, а не ў адносінах да жыцця. Іх так назвалі, таму што яны ў сваіх творах адмовіліся ад традыцыйных ідэй у жывапісе на карысць стылю, дзе прыярытэтам лічыліся выразнасць і індывідуальнасць. Большасць з іх паходзілі з бедных або няшчасных сем’яў. У свой час іх карціны былі даволі вядомымі. Паступова кожны з іх стаў прафесійным мастаком аднаго пэўнага жанру: партрэта, пейзажу і г. д.

Членамі «Янчжоу ба гуай», які не меў выразнага складу і пэўных храналагічных рамак, традыцыйна лічацца мастакі:

У Янчжоу тых часоў пражывала нямала іншых жывапісцаў, якіх таксама прылічаюць да творчага аб’яднання «васьмі дзівакоў»: Хуа Янь, Гаа Фенхань і т.д.

Творчасць янчжоўскіх майстроў паслужыла ўзорам для так званых мастакоў «новай хвалі» (прадстаўнікоў «Шанхайскай групы» другой паловы XIX ст.), такім чынам істотна паўплываўшы на далейшае развіццё кітайскага жывапісу.

У Цэнтры сучаснага Янчжоу адкрыты «мемарыяльны музей», прысвечаны «васьмярым эксцэнтрыкам» — Янчжоу багуай цзіняньгуань  (кіт.).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кравцова М. Е. Янчжоу ба гуай // Духовная культура Китая: Энциклопедия. — М.: Восточная литература, 2010. — Т. 6: дополнительный: Искусство / Ред. М. Л. Титаренко, А. И. Кобзев, С. А. Торопцев, С. М. Аникеева, М. А. Неглинская, А. Е. Лукьянов. — 1031 с. — С.899-902. — ISBN 5020184292; ISBN 9785020363823
  • Соколов-Ремизов С. Н. Восемь янчжоуских чудаков: Из истории китайской живописи XVIII века. — Москва: Государственный институт искусствознания, 2000. — 348 с.

Спасылкі правіць