Альхон — найбуйнейшы востраў возера Байкал. Даўжыня — 71 км, шырыня — да 12 км, плошча — 730 км². З паўночна-заходнім берагам возера ўтварае Малое мора і праліў Альхонскія вароты. Недалёка ад вонкавага боку Альхона — самае глыбокае месца Байкала (1642 м).

Альхон
Шаман-скала на Альхоне
Шаман-скала на Альхоне
Характарыстыкі
Плошча730 км²
Насельніцтва1 400 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва1,92 чал./км²
Размяшчэнне
53°09′24″ пн. ш. 107°23′01″ у. д.HGЯO
АкваторыяБайкал
Краіна
Суб’ект РФІркуцкая вобласць
Альхон (Расія)
Альхон
Альхон
Альхон (Іркуцкая вобласць)
Альхон
Альхон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насельніцтва правіць

Два буйныя пасёлкі на востраве — Хужыр і Харанцы. Усяго на востраве каля 8 населеных пунктаў. Большасць з іх (акрамя навукова-даследчага пасёлка Узуры) размешчаны ў заходняй, стэпавай частцы вострава.

Насельніцтва — рускія і бураты, у асноўным рыбакі. Улетку яны выходзяць «на мора» ў лодках, а ўзімку выязджаюць на лёд і ловяць з нарыхтаваных загадзя палонак Байкальскага омуля.

Спасылкі правіць