Анабон (ісп.: Annobón, ад парт.: ano bom «добры год») — востраў у Гвінейскім заліве. Складае правінцыю Анабон дзяржавы Экватарыяльная Гвінея. Агульная плошча — 17,5 км². Насельніцтва — 5008 чал. (2001 г.). Найбуйнейшае паселішча Сан-Антоніа-дэ-Пале знаходзіцца на паўночным узбярэжжы.

Анабон
ісп. Annobón
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча17,5 км²
Найвышэйшы пункт598 м
Насельніцтва5 008 чал. (2001)
Шчыльнасць насельніцтва286,17 чал./км²
Размяшчэнне
1°24′ пд. ш. 5°39′ у. д.HGЯO
АкваторыяГвінейскі заліў
Краіна
Рэгіёнправінцыя
Анабон (Атлантычны акіян)
Анабон
Анабон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Карта

Анабон адкрыты партугальскім мараплаўцам Дыёгу Кау 1 студзеня 1473 г. Населены беглымі афрыканскімі рабамі.

У 1778 г. перададзены ў валоданне Іспаніі. У 1801 г. іспанцамі было пабудавана ваеннае ўмацаванне. Аднак з-за непаразумення з новымі ўладамі мясцовае насельніцтва паўстала і самастойна кантралявала востраў да сярэдзіны XIX ст. Згодна з дагаворам паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй, на Анабоне маглі спыняцца брытанскія караблі для папаўнення запасаў прэснай вады.

У 1968 г. востраў увайшоў у склад Экватарыяльнай Гвінеі. У 19731979 гг. меў назву Пагалу.

У 2010 г. на поўначы Анабона быў адкрыты сучасны аэрапорт.

Прырода правіць

Востраў мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорысты. Найвышэйшы пункт — гара Кіавеа (598 м).

Клімат экватарыяльны вільготны, што паспрыяла фарміраванню густой сеткі паверхневых вадацёкаў — рэк і ручаёў. Цэнтральную частку займае кратэрнае возера Лага-а-Пот. Анабон размешчаны ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

На поўдзень ад вострава знаходзяцца багатыя радовішчы нафты.

Флора прадстаўлена лясной і саваннай расліннасцю. Жывёльны свет бедны, аднак з вялікай колькасцю эндэмікаў, у тым ліку птушак. На Анабоне створаны арніталагічны запаведнік.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва — 5008 чал. (2001 г.). Большасць складаюць анабонцы, якія размаўляюць на анабонскім дыялекце Fa d’Ambu партугальскай мовы.

Асноўны занятак — лоў рыбы, якая мігруе да мясцовага ўзбярэжжа ў верасні. Мясцовыя жыхары да нашых дзён карыстаюцца пласкадоннымі лодкамі каюкас. Сельская гаспадарка з-за нястачы ўрадлівай глебы развіта горш. Значная частка прадуктаў увозіцца з мацерыка.

Спасылкі правіць