Віяй
Віяй (фар. Viðoy) — востраў, размешчаны ў паўночнай частцы Фарэрскіх астравоў, які з’яўляецца самай паўночнай кропкай. Размяшчаецца паміж астравамі Фуглай і Борай. Назва вострава азначае «лясны востраў», нягледзячы на тое што на востраве практычна няма дрэў. Назва вострава звязана з сібірскім і паўночнаамерыканскім лесам, прыбітым да берагоў вострава.
Віяй | |
---|---|
фар.: Viðoy | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 41 км² |
Найвышэйшы пункт | 620 м |
Насельніцтва | 655 чал. (2004) |
Шчыльнасць насельніцтва | 15,98 чал./км² |
Размяшчэнне | |
62°20′ пн. ш. 6°31′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На востраве знаходзіцца самая паўночная кропка Фарэрскіх астравоў. Віяй мае выцягнутую форму (з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход). Мясцовасць пераважна горная. Найбольш высокія горы размешчаны ў паўночнай частцы вострава. Тут жа размешчана самая высокая кропка, і яна ж самая высокая вяршыня ў паўночнай частцы і трэцяя па вышыні ва ўсіх Фарэрскіх астравах — гара Відлінгадальсф’ядль (841 метр). Поўдзень вострава прадстаўлены яшчэ менш высокімі гарамі. На востраве размешчана 11 гор, вышыня якіх вар’іруецца ад 481 да 841 метра.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары правіць
- Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |