Гаваі (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Гаваі)

Гаваі (англ.: і гав.: Hawaiʻi), таксама Вялікі востраў (англ.: Big Island) — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, адзін з васьмі асноўных Гавайскіх астравоў, якія ўтвараюць штат ЗША Гаваі. Плошча — 10 432,5 км², больш, чым плошча астатніх астравоў архіпелага разам узятых, гэта самы вялікі востраў ЗША.

Гаваі?
гав.: Hawai'i
Характарыстыкі
Плошча
  • 10 434 км²
Насельніцтва
  • 198 449 чал. (2016)
Размяшчэнне
19°35′24″ пн. ш. 155°26′06″ з. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Гаваі належыць да акругі Гаваі штата Гаваі. Цэнтр акругі — горад Хіла.

Мясцовае найменне — «Вялікі востраў» (англ.: Big Island), бо назвы вострава, архіпелага, акругі і штата супадаюць цалкам. Для еўрапейцаў востраў Гаваі (як і ўвесь архіпелаг) адкрыў капітан Джэймс Кук у студзені 1778 года.