Готланд (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Готланд)

Готланд (шведск.: Gotland ) — востраў у Балтыйскім моры, а таксама адміністрацыйная адзінка (Gotlands kommun) і асобная этнаграфічная вобласць у сучаснай Швецыі.

Готланд
шведск. Gotland
Характарыстыкі
Плошча2 994 км²
Найвышэйшы пункт82 м
Насельніцтва56 700 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва18,94 чал./км²
Размяшчэнне
57°30′ пн. ш. 18°33′ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Ленлен Готланд
Готланд (востраў) (Швецыя)
Готланд
Готланд
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Герб Готланда

Размешчаны прыкладна за 100 км ад мацерыковай Швецыі. Готланд, плошча якога складае 2994 км², з’яўляецца самым буйным з астравоў Швецыі. Каля Готланда ляжаць астравы Форэ (113,3 км²), Гоцка-Сандзён (36,54 км²), Ліль-Карлсё (1,39 км²), Стура-Карлсё (2,35 км²) і інш., якія ўваходзяць у Готландскі лен.

Востраў уяўляе сабой плато, складзенае сілурыйскімі вапнякамі і пясчанікамі; пераважныя вышыні — 30-50 м, найбольш высокі пункт — Лойста-хед (83 м). Пашыраны карставыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Хвойныя і шыракалістыя лясы. Тарфянікі. Рэзерват Хал-Хангвар.

Пасевы збожжавых, бульбы; жывёлагадоўля. Распрацоўкі вапняку.

Галоўным горадам і портам з’яўляецца Вісбю.

Спасылкі правіць