Дыега-Гарсія

(Пасля перасылкі з Востраў Дыега-Гарсія)

Дыега-Гарсія (англ.: Diego Garcia) — востраў у Індыйскім акіяне, частка архіпелага Чагас. Уваходзіць у склад Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне. Фактычна кантралюецца ЗША. Плошча сушы — 27,19 км². Насельніцтва (2006 г.) — 4000 чал.

Дыега-Гарсія
англ. Diego Garcia
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча27 км²
Насельніцтва4 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва148,15 чал./км²
Размяшчэнне
7°18′ пд. ш. 72°24′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
РэгіёнБрытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне
Дыега-Гарсія (Індыйскі акіян)
Дыега-Гарсія
Дыега-Гарсія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пра існаванне Дыега-Гарсія і іншых астравоў Чагас здаўна ведалі жыхары Мальдываў. Пад час экспедыцыі 15121513 гг. яны былі адкрытыя партугальскім навігатарам Педра дэ Маскарэньясам.

У 1778 г. астравы фактычна былі анексіраваны Францыяй. Па загаду французскага губернатара Маўрыкія Дыега-Гарсія быў перададзены ў карыстанне прадпрымальніку Дз. дэ ла Фэю. У 1786 г., калі да вострава падыйшоў англійскі карабель, каб заснаваць тут паселішча, то англічане ўбачылі некалькіх французаў, што жылі ў простых хацінах. Дз. дэ ла Фэй арганізаваў плантацыі какосавай пальмы, для працы на якіх пачаў увозіць афрыканскіх неграў-рабоў. Яны склалі аснову мясцовых тубыльцаў ілуа (літаральна «астравіцян»).

У 1814 г. астравы Чагас і Дыега-Гарсія былі далучаны да Вялікабрытаніі і адміністрацыйна кіраваліся з Маўрыкія. У 1833 г. рабства было адменена. Ніякіх іншых істотных захадаў для далейшага развіцця калоніі брытанскія ўлады не прадпрымалі.

У 18811888 гг. праз Дыега-Гарсія праходзіла параходная лінія паміж Суэцам і Аўстраліяй. У 1882 г. кантроль над мясцовымі плантацыямі атрымала прыватная кампанія. У 19421946 гг. на Дыега-Гарсія размяшчалася часовая брытанская ваенна-марская база.

У 1965 г., калі Маўрыкій атрымаў незалежнасць, Вялікабрытанія стварыла Брытанскую тэрыторыю ў Індыйскім акіяне. У 1966 г. Вялікабрытанія заключыла дагавор з ЗША, згодна з якім перадавала Дыега-Гарсія ў карыстанне ЗША для забеспячэння абароны (першапачаткова да 2016 г., пазней да 2036 г.). У кастрычніку 1971 г. ілуа1952 г. іх колькасць дасягала 1142 чал.) атрымалі нязначную фінансавую кампенсацыю і былі прымусова выселены ў сувязі з закрыццём непрыбытковых плантацый. У 2004 г. улады Вялікабрытаніі пацвердзілі забарону на вяртанне карэнных астравіцян.

З 1971 г. востраў кіруецца амерыканскай ваеннай адміністрацыяй. Тут была пабудавана буйная ваенная база, якая абслугоўвае самалёты і караблі. База на Дыега-Гарсія выкарыстоўвалася амерыканцамі ў тым ліку пад час ваенных аперацый у Афганістане (2001—2006 гг.) і Іраку (2003—2006 гг.).

Прырода і геаграфія правіць

Востраў уяўляе сабою класічны атол. Знаходзіцца ў 3300 км на ўсход ад узбярэжжа Афрыкі і ў 2200 км на поўдзень ад узбярэжжа Азіі. У цэнтры размешчана лагуна 19 км у даўжыню і 8 км у шырыню, акружаная вузкай паласой надводных каралавых рыфаў. Глыбіня лагуны дасягае 25 м. Агульная плошча атола — 174 км², аднак суша займае толькі 27,19 км². Максімальная вышыня над узроўнем мора — каля 7 м.

Клімат — трапічны пасатны. На працягу года тэмпература вагаецца ад 29 да 31 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 250 мм у год. Наймацнейшыя дажджы працягваюцца з кастрычніка па люты. Сталых наземных вадатокаў няма. Дыега-Гарсія знаходзіцца ў зоне мінімальнай рызыкі пашкоджання з боку трапічных цыклонаў.

Нязначную частку вострава займаюць пясчаныя выдмы і пляжы. Астатняя тэрыторыя знаходзіцца ў карыстанні ці занята насаджэннямі, у тым ліку 12 відамі дрэў, 5 — хмызнякоў, 10 — травяністых раслін, 4 — лоз, 5 — папарацяў. Найбольш распаўсюджаныя расліны — какосавая пальма, махагоніевыя, кенаф і інш.

Жывёльны свет бедны, прадстаўлены сухапутнымі крабамі, кажанамі, олушамі, фрэгатамі, мадагаскарскімі фодзі і г. д.

У 2004 г. лагуна Дыега-Гарсія атрымала статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

Галерэя правіць

Спасылкі правіць