Кіжы (карэльск. Kiži) — востраў на Анежскім возеры ў Карэліі, на якім размешчаны сусветна вядомы архітэктурны ансамбль Кіжскага пагоста, што складаецца з двух цэркваў і званіцы XVIII—XIX стагоддзяў, акружаных адзінай агароджай — рэканструкцыяй традыцыйных агароджай пагоста. 1 студзеня 1966 года на базе архітэктурнага ансамбля Кіжскага пагоста быў заснаваны Дзяржаўны гісторыка-архітэктурны музей «Кіжы». Куды акрамя існуючых на сваіх першапачатковых месцах пабудоў была перасунута вялікая колькасць бажніц, дамоў і гаспадарчых пабудоў з Заанежжа і іншых рэгіёнаў Карэліі. Паводле адной з легенд, Праабражэнская царква была пабудавана адной сякерай, якую потым майстар выкінуў у возера.

Пагост Кіжы*
Kizhi Pogost**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна  Расія
Тып Культурны
Крытэрыі i, iv, v
Спасылка 544
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Каардынаты 62°04′01″ пн. ш. 35°13′26″ у. д.HGЯO
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1990  (14 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Галерэя правіць

Карта правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 544
рус.англ.фр.