Малакаі

(Пасля перасылкі з Востраў Малакаі)

Малакаі (гав.: Moloka'i) — пяты па велічыні востраў Гавайскага архіпелага. Мае даўжыню 61 км і шырыню 16 км. Плошча вострава — 673,4 км². 27-ы па велічыні сярод астравоў ЗША[1]

Малакаі
англ.: Molokai
Характарыстыкі
Плошча670 км²
Найвышэйшы пункт1 512,1 м
Насельніцтва7 345 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва10,96 чал./км²
Размяшчэнне
21°08′ пн. ш. 157°02′ з. д.HGЯO
Краіна
ШтатГаваі
Малакаі (ЗША)
Малакаі
Малакаі
Малакаі (Гаваі)
Малакаі
Малакаі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Касмічны здымак Малакаі
Касмічны здымак Малакаі

З захаду аддзелены ад вострава Оаху пралівам Каіві, шырынёй 40 км, з поўдня аддзелены ад вострава Ланаі пралівам Калохі.

Малакаі мае асаблівае месца ў гавайскай культуры і духоўнасці, а таксама лічыцца месцам нараджэння гавайскага танцу хула.

Паўвостраў Калаўпапа
Былы лепразорый і цяперашні нацыянальны гістарычны парк - паўвостраў Калаўпапа

Гісторыя правіць

З сярэдзіны 19га стагоддзя, Малакаі меў благую славу праз лепразорый на паўвостраве Калаўпапа ў паўночнай частцы вострава. Калаўпапа ізаляваны ад рэшты Малакаі аднымі з найвышэйшых акіянскіх скалаў, і таму стаў зручным месцам выгнання ўсіх асоб, якія мелі найменшае падозранне на праказу. Часта ахвярамі рабіліся нават абсалютна здаровыя жыхары. Малакаі быў вядомы як "месца, адкуль няма звароту", куды людзі дастаўляліся ў клетках без надзеі на лячэнне ці нават простыя санітарныя ўмовы.

У 1873 годзе на паўвостраў з Бельгіі прыбыў Айцец Даміян дэ Войстэр (Damian de Veuster) з мэтай палепшыць умовы жыцця хворых. Ён арганізаваў пабудову лякарні, жылля і царквы. Праз некалькі год да яго далучылася Сястра Марыяна Коўп (Marianne Cope). У 1884 годзе Айцец Даміян захварэў на праказу і праз пяць гадоў памёр ва ўзросце 49 гадоў. Сястра Марыяна пазбегла хваробы і працавала на Калаўпапе да 1918 года. Абодва былі кананізаваныя Папай Бенэдыктам XVI, і дагэтуль з’яўляюцца адзінымі святымі Гаваяў. У другой палове 20га стагоддзя былі вынайдзеныя сродкі супраць праказы, і ўсе пацыенты былі паспяхова вылечаныя. Тым не менш, многія захавалі права застацца і жыць на паўвостраве. З іх на цяперашні час засталіся 18 чалавек. Зараз Калаўпапа мае статус нацыянальнага гістарычнага парку з абмежаваным доступам.

Эканоміка правіць

Эканоміка Малакаі грунтуецца ў асноўным на сельскай гаспадарцы: вялізная частка зямель ужываецца пад кукурузу і папайю. Значная частка палёў выкарыстоўваецца міжнароднай кампаніяй Мансанта (Monsanto) для выпрабавання генетычна мадыфікаваных культураў.

Развіццё турызму на Малакаі сустрэла моцны супраціў ад мясцовага насельніцтва, з-за рызыкі страты востравам яго ўнікальнай свяшчэннай і некранутай прыроды. З гэтае прычыны за апошнія дзесяцігоддзі некалькі кампаній, што планавалі развіццё вострава ў турыстычным напрамку, былі вымушаныя скасаваць планы і сысці. Зараз востраў мае адзіны гатэль і аэрапорт мясцовага значэння. З акруговым адміністрацыйным цэнтрам на востраве Маўі яго злучае паром.

Малакаі дагэтуль захоўвае найвышэйшы сярод Гавайскіх астравоў узровень беспрацоўя — 12 %.[2]

Зноскі

  1. Table 5.08 - Land Area of Islands: 2000. 2004 State of Hawaii Data Book. State of Hawaii (2004). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 23 ліпеня 2007.
  2. http://themolokainews.com/2011/04/06/molokai-shows-population-decline-over-the-past-decade/