Малы Андаман

(Пасля перасылкі з Востраў Малы Андаман)

Малы Андаман (на мове Онге: Gaubolambe) — чацвёрты па плошчы востраў Андаманскіх астравоў плошчай у 734,39 км², які знаходзіцца ў паўднёвай частцы архіпелага. Ад вострава Рутланд, архіпелага Вялікі Андаман, аддзелены пралівам Дункан. Востраў з’яўляецца радзімай народа Онге, якія завуць яго Egu Belong, і з’яўляецца племянной рэзервацыяй з 1957 года. Пры перапісе ў 2001 годзе папуляцыя вострава складала 17 528 чалавек, у 4 093 хатніх гаспадарках, размешчаных у 18 вёсках. У вёсцы Kwate-tu-Kwage, размешчанай у заліве Хут, на ўсходнім узбярэжжы вострава, маецца глыбакаводны прычал, да якога можна падысці праз каралавы рыф.

Малы Андаман

Характарыстыкі
Плошча
  • 707 км²
Насельніцтва17 528 чал.
Размяшчэнне
10°45′ пн. ш. 92°30′ у. д.HGЯO
АкваторыяБенгальскі заліў
Краіна
Малы Андаман (Індыя)
Малы Андаман
Малы Андаман
Map
1990 Здымак Малога Андамана са спадарожніка; два астраўка, вядомыя як «Браты», размешчаны трохі вышэй, у праліве Дункана

У нізіннай частцы вострава шырока распаўсюджаны трапічны лес і водзяцца некалькі рэдкіх відаў марскіх чарапах. У 1960-х гадах індыйскі ўрад пачаў праграму каланізацыі, сканцэнтраваную, галоўным чынам, на лесанарыхтоўках, але пасля яна была згорнута, і ў 2002 годзе была вынесена судовая пастанова ў абарону вострава.

Малы Андаман часта супрацьпастаўляецца Вялікаму Андаману.