Палаван

(Пасля перасылкі з Востраў Палаван)

Пала́ван (тагальск.: Palawan) — востраў на Філіпінах, разам з суседнімі астравамі складае самую вялікую (аднайменную) правінцыю ў дзяржаве.

Палаван
тагальск. Palawan
Характарыстыкі
Плошча12 188,6 км²
Найвышэйшы пункт2 085 м
Насельніцтва900 000 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва73,84 чал./км²
Размяшчэнне
9°31′39″ пн. ш. 118°23′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Рэгіёнправінцыя Палаван
Палаван (Філіпіны)
Палаван
Палаван
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча вострава Палаван — 12 188,6[1] км². Палаван мае 425 км у даўжыню і ад 8,5 да 40 км у шырыню. Даўжыня берагавой лініі 1354,1[1] км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пуэрта-Прынсеса. Геаграфічна востраў знаходзіцца паміж Паўднёва-Кітайскім морам, якое ляжыць на паўночны захад, і морам Сулу на паўднёвым усходзе.

Рэльеф і клімат правіць

Большую частку вострава займаюць горы, джунглі і мангравыя лясы. Вышыні да 2085 м. Цэнтральны горны ланцуг дзеліць Палаван на дзве часткі, клімат у якіх адрозніваецца. Востраў знаходзіцца ў зоне ўплыву паўднёва-заходніх мусонаў. Ападкі выпадаюць з мая па снежань, у астатні час года на Палаване сухое і гарачае надвор’е. На працягу ўсяго года сярэдняя дзённая тэмпература паветра складае ад 26 да 29 °C.

Гісторыя правіць

Яшчэ ў старажытныя часы кітайскія гандляры прыязджалі на Філіпіны праз Палаван. У XII стагоддзі востраў пачалі засяляць малайцы. Яны займаліся, у асноўным, рыбалоўствам, земляробствам і паляваннем. У пачатку XVII стагоддзя на Палаван накіраваліся іспанскія місіянеры, якія сустрэлі супраціў з боку людзей племя мора. Да XVIII стагоддзя іспанцы будавалі цэрквы побач з умацаванымі гарнізонамі для абароны ад набегаў мора. У 1749 годзе султан Барнэа перадаў паўднёвы Палаван Іспаніі. У 1898 годзе іспанцы пакінулі востраў пасля рэвалюцыі, і ЗША ўстанавілі праўленне. З 1903 года ўтворана правінцыя, якая атрымала сваю назву, па галоўным востраве, Палаван. Падчас Другой сусветнай вайны японцы, асцерагаючыся вызвалення ваеннапалонных з боку саюзнікаў, сабралі каля 150 чалавек у яме і падпалілі з дапамогай бочак з бензінам. Тых, хто спрабаваў уцячы даганялі кулі. Усяго загінула ад 133 да 141 ваеннапалоннага, толькі 11 ўдалося выратавацца.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 325. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Вiдэе, Палаван 2017 рок

Спасылкі правіць