Райхенау

(Пасля перасылкі з Востраў Райхенау)

Райхенау (ням.: Reichenau) — востраў у Бодэнскім возеры, ледзь заходней горада Канстанц, Германія. Вядомы дзякуючы бенедыктынскаму кляштару, які ўзнік у 724 г. і на працягу VIII—XI стст. заставаўся найважнейшым культурна-рэлігійным цэнтрам Паўднёвай Германіі (гл. кляштар Райхенау).

Райхенау
ням. Reichenau
Заходняя частка вострава
Заходняя частка вострава
Характарыстыкі
Плошча4,3 км²
Насельніцтва3 203 чал.
Шчыльнасць насельніцтва744,88 чал./км²
Размяшчэнне
47°41′35″ пн. ш. 9°03′47″ у. д.HGЯO
АкваторыяБодэнскае возера
Краіна
ЗямляБадэн-Вюртэмберг
Райхенау (Германія)
Райхенау
Райхенау
Райхенау (Бадэн-Вюртэмберг)
Райхенау
Райхенау
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праз гэты кляштар праязджалі амаль усе пілігрымы, якія накіроўваліся з Паўночнай Еўропы ў Італію. У Райхенау былі свая школа, скрыпторый і мастацкая майстэрня, з якой паходзяць лепшыя ілюмінаваныя манускрыпты X—XI стст. З ім звязана місіянерская дзейнасць Кірыла і Мяфодзія ва Усходняй Еўропе.

Абацтва ў Рейхенау змарнела з прычыны суперніцтва з Санкт-Галенам і падпала пад кіраванне канстанцскага біскупа. У 1757 г. кляштарныя землі былі секулярызаваны, а ў 1803 г. зачынены і сам кляштар. Найбагацейшая бібліятэка, тэксты якой уключалі «Баварскага географа», была перавезена часткова ў Карлсруэ, а часткова ў Мюнхен.

У 2000 г. увесь востраў з кляштарнай царквой св. Георгія X стагоддзя і двухпавярховым адміністрацыйным фахверкавым будынкам XIV стагоддзя быў абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны. У храме захаваліся найрэдкія фрэскі атаніянскага часу.

Фотагалерэя правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 974
рус.англ.фр.