Сава́і (самаан.: Savai’i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 1 694 км². Насельніцтва — 43 958 чалавек (2016 г.).

Саваі
самаан. Savai'i
Заход сонца на Саваі
Заход сонца на Саваі
Характарыстыкі
Плошча1 694 км²
Насельніцтва43 958 чал.
Шчыльнасць насельніцтва25,95 чал./км²
Размяшчэнне
13°35′ пд. ш. 172°25′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Саваі (Самоа)
Саваі
Саваі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода правіць

Востраў Саваі мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт, гара Сілісілі (1 858 м), з’яўляецца адной з самых высокіх вяршынь Палінезіі. Апошні раз вулканічная актыўнасць назіралася ў пачатку XX ст.

На востраве Саваі шмат малых рэк, ёсць вадаспады.

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Насельніцтва жыве пераважна на ўзбярэжжы. Цэнтральную частку Саваі займае дажджавы лес (72 699 га) з багатай трапічнай флорай. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, казуркамі, кажанамі, пацукамі, дзікімі свіннямі і чарапахамі. Каля вёскі Аўалу арганізаваны запаведнік для аховы месца размнажэння чарапах.

Гісторыя правіць

Саваі быў населены каля 3000 гадоў таму палінезійцамі. Мясцовае насельніцтва ўдзельнічала ў засяленні іншых астравоў Акіяніі. Магчыма, што міф пра Гаваікі ўзнік у сувязі з назвай вострава.

У 1962 г. увайшоў у склад дзяржавы Самоа.

Інфраструктура правіць

Адміністрацыйна Саваі падзяляецца на 6 раёнаў itūmālō.

У адрозненне ад суседняга вострава Уполу, на Саваі захоўваецца традыцыйны лад жыцця. Асноўныя заняткі насельніцтва — сельская гаспадарка і рыбалоўства. Актыўна развіваецца турызм.

Спасылкі правіць