Хендэрсан (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Хендэрсан)

Хендэрсан (англ. Henderson) — востраў на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі астравы Піткэрн. Плошча сушы — 37,3 км².

Хендэрсан
англ. Henderson
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча37,3 км²
Найвышэйшы пункт15 м
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
24°22′01″ пд. ш. 128°18′57″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Піткэрн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
РэгіёнБрытанскія заморскія тэрыторыі
Хендэрсан (востраў) (Ціхі акіян)
Хендэрсан
Хендэрсан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У XII—XV стст. на Хендэрсане жылі палінезійцы. Аднак яны пакінулі востраў па невядомых прычынах да прыходу еўрапейцаў. 29 студзеня 1606 г. ён быў адкрыты іспанскім мараплаўцам П. Ф. дэ Кірасам. 17 студзеня 1819 г. паўторна адкрыты брытанскай экспедыцыяй і названы ў гонар капітана карабля.

У 1902 г. анэксаваны Вялікабрытаніяй.

У XIX—XX стст. наведваўся жыхарамі Піткэрна, якія нарыхтоўвалі тут драўніну. У 1957 г. на востраве 2 месяцы жыў 27-гадовы амерыканец разам са сваёй свойскай малпай.

У 1988 г. быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны.

Зараз Хендэрсан ненаселены.

Прырода і геаграфія правіць

Востраў мае каралавае паходжанне. Ён уяўляе сабою вапняковае плато, якое ў сваю чаргу знаходзіцца на вулканічным падняцці. Найвышэйшая кропка — усяго 15 м над узроўнем мора. Востраў атачае кола жывога каралавага рыфа, які выглядае не звычайна, паколькі паверхня рыфа выглядае роўна. Пераважаюць каралы родаў Pocillopora і Millepora. Скрозь рыф вядуць усяго толькі два каналы.

Ва ўнутранай частцы вострава сустракаюцца карставыя пячоры, у якіх у дажджлівы сезон запасіцца прэсная вада. Гэта адзіная крыніца пітной вады на востраве. У адной з пячор былі зроблены археалагічныя знаходкі, якія сведчылі аб прысутнасці ў мінулым палінезійцаў.

Пасля заняпаду палінезійскага паселішча перш. пал. II тыс. н. э. прырода Хендэрсана амаль не была кранута або зменена чалавекам.

Флора прадстаўлена 63 вышэйшымі раслінамі, 20 мохападобнымі, 30 лішайнікамі. На паверхні плато пераважаюць хмызнякі і лясы з дрэва Pisonia Grandis, кроны якіх дасягаюць 10 м. Некаторыя дрэвы растуць амаль гарызантальна, абвітыя ліянамі. Шмат эндэмічных раслін. Акрамя таго, чалавекам былі завезены какосы, апельсіны, лайм і інш.

Тут гняздуюцца 7 відаў рэдкіх птушак, яшчэ столькі ж залятаюць часова. Знойдзена некалькі відаў бесхрыбетных, у тым ліку эндэмікаў. Так, у 1986 г. на Хендэрсане быў знойдзены новы від бражніка. На ўзбярэжжы шмат какосавых крабаў, сустракаюцца марскія чарапахі, крэветкі і г. д. Адзіны від сысуноў — палінезійскі пацук.

Востраў уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 487
рус.англ.фр.