Восіп Цадкін (фр.: Ossip Zadkine, уласна Іосель Аронавіч Цадкін; 14 ліпеня 1890, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі.

Восіп Цадкін
руск.: Осип Цадкин
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні руск.: Иосель Аронович Цадкин
Дата нараджэння 4 ліпеня 1888(1888-07-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1967(1967-11-25)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Valentine Prax[d][6]
Род дзейнасці скульптар, мастак, гравёр, выкладчык універсітэта, ілюстратар, настаўнік, графік
Месца працы
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак кубізм
Уплыў Юдаль Пэн
Уплыў на Joël Baudouin[d], Krishna Reddy[d], Robert Jacot-Guillarmod[d][7], Elsa Danson Wåghals[d], Claude de Soria[d][8], Gertrude Schoen[d][9] і Поль Лакруа[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Восіп Цадкін (1914)

Біяграфія правіць

 
«Арфей», 1956

Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла з сям'і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салоне і Салоне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.

У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіа, Грэноблі, рэтраспектыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.

У 1939—1945 жыў у ЗША.

Творы правіць

6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[10].

Некаторыя скульптуры Цадкіна захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[11].

Памяць правіць

 
«Возера», 1925. Паштовая марка Беларусі

У доме на парыжскай вуліцы д'Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасля яго смерці адкрыты музей. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.

Літаратура пра мастака правіць

  • БЭ ў 18 тамах, Т.17, Мн., 2003, С.81
  • Raynal M. Ossip Zadkine. Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921
  • Ossip Zadkine. Santpoort: C.A. Mees, 1929
  • Cassou J. Ossip Zadkine. Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962
  • Spiteris T. Ossip Zadkine. Milano: Fratelli Fabbri, 1966.
  • Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966
  • Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971
  • Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté. Paris: Paris-Musées, 1994
  • André Lhote, Ossip Zadkine: l'esprit d'une époque. Nice: G. Gardette, 1998

Зноскі

  1. а б Ossip Zadkine
  2. а б Osip Alekseevich Zadkine // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. ZADKINE Ossip (1890-1967) Праверана 3 студзеня 2018.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. His marriage to Valentine PraxMusée Zadkine.
  7. Jacot-Guillarmod, Robert // SIKART — 2006. Праверана 15 ліпеня 2019.
  8. https://hedendaagsesieraden.nl/2020/02/27/claude-de-soria/
  9. http://art-flox.com/lieu/musee_gertrude_schoen.html
  10. У Мінску з'явілася новая скульптура ураджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна // Наша Ніва, 29 мая 2019
  11. Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Цадкин Осип Архівавана 28 жніўня 2021.

Спасылкі правіць